?

Log in

Previous Entry | Next Entry

Роднае

Вясновы першы гром
Скаціўся, як з гары,
I рэха ля крыніц дубы хістае.
Бусліная зямля. Азёры ды бары.
Акопы ды палын. Зямля святая.

Тут не забыты плач.
I не забіты смех.
Не аціхае спеў
Чарод птушыных.

Тут дождж не проста дождж.
I снег не проста снег.
Бо гэта дождж і снег
над берагам
Айчыны.

(У.Някляеў)